БЕЛ Ł РУС

82-гадовы кіроўца стаў віноўнікам ДТЗ у Камянцы і на наступны дзень памёр у бальніцы ад інфаркту

20.07.2016 / 13:1

19 ліпеня ў 9.40 ў бальніцы памёр 82-гадовы кіроўца «Масквіча», які за два дні да гэтага ўрэзаўся ў трактар на скрыжаванні ў Камянцы.

У выніку аварыі мужчына атрымаў траўмы галавы і жывата. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай гібелі пажылога вадзіцеля стаў інфаркт, паведамілі ў ДАІ рэгіёна.

ДТЗ адбылося днём 18 ліпеня ў вёсцы Дзмітравічы.

82-гадовы кіроўца «Масквіча», выязджаючы з вуліцы Першамайскай, не прапусціў трактар з прычэпам, які ехаў па галоўнай, паведамілі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула