БЕЛ Ł РУС

У Менску расстралялі тралейбусы

28.05.2008 / 10:31

Nashaniva.com

Затрыманы сьцьвярджае, што страляў з пнэўматычнага пісталета, каб прыстрашыць хуліганаў.


Міліцыю выклікаў кіроўца тралейбуса. Позна ўвечары ён ехаў па вуліцы Арлоўскай. Пачуў якісьці звон. Паглядзеў — у салёне некалькі шыбаў пабітыя. Такая самая гісторыя з двума іншымі тралейбусамі.

На шчасьце, ніхто не пацярпеў.

Неўзабаве стралка затрымалі. Паводле ягоных слолў, позна ўвечары ён вяртаўся дахаты. Да яго прычапілася кампанія хуліганаў. Распачаўся канфлікт. Каб неяк іх прыстрашыць, хлопец дастаў пнэўматычны пісталет. У шыбы тралейбусаў пацэліў выпадкова. Як было насамрэч, пакажа сьледзтва. Пакуль жа ўсчатая крымінальная справа за злоснае хуліганства.

Паводле: Сьвятлана Кабкова, прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Менску, Ірына Юдына,
«Вечерний Минск»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула