БЕЛ Ł РУС

Парашэнка адрэагаваў на рашэнне польскага Сойма прызнаць Валынскую трагедыю генацыдам

22.07.2016 / 14:39

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што рашэнне польскага Сойма прызнаць Валынскую трагедыю генацыдам можа быць выкарыстана для палітычных спекуляцый.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Шкадую з нагоды рашэння польскага Сойма. Ведаю, многія захочуць выкарыстаць яго для палітычных спекуляцый», — кажа Парашэнка.

Ён заклікаў «вярнуцца да прыказання Яна Паўла ІІ — дараваць і даравання прасіць».

«Толькі супольнымі крокамі можам прыйсці да хрысціянскага прымірэння і яднання. Толькі разам зможам высветліць усе факты трагічных старонак супольнай гісторыі. І веру, што мы працягнем рухацца менавіта гэтай дарогай», — напісаў Парашэнка.

Нагадаем, у пачатку ліпеня Парашэнка ўкленчыў ля помніка ахвярам «Валынскай разні» у Варшаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула