БЕЛ Ł РУС

У Сірыі загінуў яшчэ адзін расійскі вайсковец

22.07.2016 / 22:35

Расійскі вайсковец-кантрактнік загінуў у сірыйскай правінцыі Алепа, паведамілі ў прэс-службе мінабароны РФ.

«У правінцыі Алепа, пры выкананні задачы па суправаджэнні калоны аўтамабіляў Цэнтра прымірэння варагуючых бакоў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы загінуў расійскі вайсковец кантрактнай службы Мікіта Шаўчэнка», — гаворыцца ў заяве ведамства.

Аўтамабіль, на якім ехаў вайсковец, суправаджаў калону з прадуктамі харчавання і вадой для мясцовых жыхароў і на ўездзе ў населены пункт падарваўся на самаробнай выбуховай прыладзе, паведамілі ў міністэрстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула