БЕЛ Ł РУС

У нядзелю — цёплае надвор'е і навальніцы

23.07.2016 / 13:47

Nashaniva.com

У нядзелю, 24 ліпеня, днём у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах — навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночны слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 13 да плюс 18, днём — 24-29 градусаў вышэй за нуль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула