БЕЛ Ł РУС

Вуліцу Суворава ў Кіеве прапаноўваюць назваць імем Шарамета

23.07.2016 / 13:51

На сайце Кіеўскай рады з'явілася петыцыя аб перайменаванні вуліцы Суворава ў Кіеве ў вуліцу Паўла Шарамета.

Петыцыя апублікаваная ў 23:33 22 ліпеня.

«Павел Шарамет быў адным з кіраўнікоў анлайн-выдання «Украінская праўда», рэдакцыя якой знаходзіцца па адрасе вул. Суворава, 4/6. Па гэтым жа адрасе таксама знаходзіцца вольная прастора і каворкінг #MediaHub, у якім Павел Шарамет на працягу апошняга года разам з калегамі праводзіў школу журналісткі «Украінскай праўды», а таксама рэдакцыя Громадського ТБ, Слідство інфо, ГА «Цэнтр UA», Цэнтр процідзеяння карупцыі», — гаворыцца ў тэксце.

«Менавіта па гэтым адрасе Паўла Шарамета можна было ўбачыць практычна штодня. Менавіта тут размешчаная максімальная колькасць медыйшчыкаў і грамадскіх актывістаў, для якіх будзе вялікім гонарам працаваць на вуліцы імя Паўла Шарамета, вызнаючы яго прынцыпы рабіць усё магчымае для абароны і развіцця свабоды слова ва Украіне», — адзначаецца ў петыцыі.

Для разгляду петыцыя павінна набраць 10 тысяч подпісаў на працягу 90 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула