БЕЛ Ł РУС

У выніку выбуху на дэманстрацыі ў Кабуле загінулі больш за 60 чалавек

23.07.2016 / 15:56

Nashaniva.com

EPA

У Кабуле тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас дэманстрацыі, удзел у якой прымалі хазарэйцы — адна з этнічных груп Афганістана. У выніку выбуху загінулі не менш за 60 чалавек, больш за 200 атрымалі раненні.

Пакуль дакладна невядома, колькі менавіта выбуховых прылад было прыведзена ў дзеянне.

Дэманстрацыя была прысвечана пратэсту супраць будаўніцтва лініі электраперадачы з Туркменістана ў Кабул. Хазарэйцы патрабуюць, каб лінія прайшла праз правінцыі, дзе пражывае гэтая этнічная група, тады як улады краіны сцвярджаюць, што гэта прынясе дадатковыя страты і на гады замарудзіць будаўніцтва. Таксама Кабул сцвярджае, што рэгіёны, населеныя хазарэйцамі, і так будуць электрыфікаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула