БЕЛ Ł РУС

Жазэ Маўрынью забараніў гульцам «Манчэстэр Юнайтэд» гуляцца ў пакемонаў

24.07.2016 / 15:28

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Жазэ Маўрынью ўвёў правіла, згодна з якім футбалісты яго каманды не павінны гуляць у Pokemon Go ў бліжэйшыя дні перад матчамі.

manutd.co.uk

«Жазэ падабаецца падтрымліваць выдатныя адносіны з гульцамі і персаналам. Ён думае, што ім часам трэба расслабіцца і адпачыць ад трэніровак і гульняў. Ён усё яшчэ шукае свой шлях на «Олд Трафард», дзейнічаючы асцярожна.

Адзінае, што ў яго выклікае неспакой, пра што ён сказаў хлопцам, - уся гэтая шуміха вакол пакемонаў. Маўрынью кажа, што за 48 гадзін да матча яго гульцы павінны адставіць гэта ў бок і працаваць над тактыкай, над якой працавалі ён і яго памочнікі», - паведаміла крыніца ў клубе.

Шэраг футбалістаў «Манчэстар Юнайтэд» гуляў у Pokemon Go, але футбалісты перасталі гэта рабіць пасля забароны Маўрынью.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула