На аўтафестывалі ля Гродна прыхільнікі нямецкіх машын зламалі нагу фанату «японцаў»
Пра гэта паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На выходных ля Гродна праходзіў маштабны аўтафестываль. Нягледзячы на тое што сур'ёзных здарэнняў зафіксавана не было, завяршэнне свята азмрочыла масавая бойка.
«Каля 4:30 раніцы ў намётавым лагеры паміж прадстаўнікамі клубаў аматараў японскага і нямецкага аўтапрама завязалася бойка. Усё пачыналася з гарачых слоў, а пазней перарасло ў бойку. Па папярэдняй інфармацыі, у ёй удзельнічала каля 7 чалавек», — паведамілі ў прэс-службе УУС і дадалі, што ў асноўным усе абышліся ўдарамі.
Зрэшты, у 32-гадовага мужчыны дыягнаставаны пералом нагі. Траўму яму нанеслі два 20-гадовыя хлопцы — фанаты нямецкай школы аўтамабілебудавання