БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак папярэдзіў манахінь аб небяспецы сацсетак

25.07.2016 / 21:35

Nashaniva.com

Кіраўнік каталіцкай царквы папа Францішак заклікаў каталіцкіх манахінь не адцягвацца на сацыяльныя сеткі, піша The Independent.

Getty

На думку пантыфіка, яны адцягваюць манахінь ад выканання рэлігійных абавязкаў, пазнання, сузірання жыцця.

Францыск выпусціў дакумент Vultum Dei Quaerere, у якім папярэдзіў манахінь аб небяспецы сацсетак і заклікаў іх быць асцярожнымі ў выкарыстанні інтэрнэту.

Зрэшты, заклік да адмовы ад сацсетак не кажа пра непрыязнасць пантыфіка да прагрэсу — папа прызнаў смартфоны, планшэты і ноўтбукі карыснымі і незаменнымі «для пошуку інфармацыі і камунікацыі». Праўда, адзначыў, што яны забіраюць у людзей велізарную колькасць часу.

Дарэчы, у самога пантыфіка ёсць акаўнт у Твітары, на які падпісана 9,6 млн інтэрнэт-карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула