БЕЛ Ł РУС

Сёння — матч Лігі чэмпіёнаў: БАТЭ другі год запар гуляе з «Дандалкам»

26.07.2016 / 08:21

Nashaniva.com

Сёння, 26 ліпеня, у рамках 3-га раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правязе першы матч супраць ірладскага «Дандалка».

Гульня пройдзе на «Барысаў-Арэне» і пачнецца ў 21:00. Паядынак у адказ праз тыдзень.

БАТЭ і «Дандалк» гулялі год таму ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе, і беларускі клуб прайшоў далей па суме двух матчаў — 2:1 і 0:0.

Пераможца сёлетняга двубою праходзіць у плэй-оф кваліфікацыі, што, як мінімум, гарантуе пуцёўку ў групавы турнір Лігі Еўропы.

БАТЭ пяць разоў дабіраўся да групавога турніра Лігі чэмпіёнаў.

Першы раз у сезоне 2008/2009 гг. Таксама барысаўскі клуб выходзіў у групавы этап улетку 2011, 2012, 2014 і 2015 гг.

У групавым турніры Лігі Еўропы БАТЭ выступаў у 2009/2010 і 2010/2011 гг. Сюды ён выбываў праз летнія асечкі ў кваліфікацыі ЛЧ.

Толькі ў сезоне 2013-2014 барысаўскі клуб не выступаў у асенняй стадыі еўракубкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула