БЕЛ Ł РУС

На мінскім заводзе металаканструкцый загінуў рабочы

26.07.2016 / 13:22

У суботу 23 ліпеня на тэрыторыі Мінскага завода тэхналагічных металаканструкцый загінуў рабочы. Мужчыну прыціснула шматтонная бэлька. Інфармацыю пацвердзілі ва Упраўленні Следчага камітэта па Мінску.

stal.by

«Суботняй раніцай прыкладна ў 10.30 на прадпрыемстве Мінскага завода тэхналагічных металаканструкцый адбылася пазаштатная сітуацыя, у выніку якой быў смяротна траўмаваны адзін з рабочых. У цяперашні час Партызанскім раённым аддзелам СК высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў», - распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Па выніках праверкі інцыдэнту будзе дадзена прававая ацэнка. Загінуламу было 55 гадоў.

Мінскі завод тэхналагічных металаканструкцый ўваходзіць у структуру ААТ «Прамтэхмантаж». Гэта адно з вядучых прадпрыемстваў Беларусі па вырабе будаўнічых і тэхналагічных металаканструкцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула