БЕЛ Ł РУС

Паддаты мужчына фарсіруе пешаходны пераход у Мінску ВІДЭА

26.07.2016 / 13:54

АЯ; відэа даслаў чытач Ігар Лявонаў

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю відэа з рэгістратара, зробленае сёння каля 10:00 ў Мінску. «Зайздрасць, выключна зайздрасць, — напісаў мужчына, — я на рабоце, а яму ў 9:40 ужо добра».

На відэа відаць, як у паддатага мужчыны ўзніклі цяжкасці з пераходам дарогі — ён бярэ разбег, рашуча вылятае на праезную частку, але ногі перастаюць яго слухацца.

Але ўрэшце мужчына здолеў авалодаць сабой і даць рады пешаходнаму пераходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула