БЕЛ Ł РУС

«Народная воля» перайшла на буйнейшы шрыфт

26.07.2016 / 15:26

СГ

Газета тлумачыць пераход просьбамі чытачоў у гадах.

«Прынята канчатковае рашэнне: пераходзім на больш буйны шрыфт, — паведамляе газета на сваёй перадавіцы. — Паведаміце ўсім, у каго пагоршаны зрок, што цяпер яны з лёгкасцю могуць чытаць публікацыі ў «Народнай волі».

Газета спасылаецца на просьбу чытачкі З.Р.Сянько з Мазыра. «Бяда, так хутка слепнуць людзі — як толькі за пяцьдзясят, дык абавязкова акуляры», — піша яна.

«Народная воля» — папулярнае грамадска-палітычнае выданне на паперы. Яе наклад перавышае 26 тысяч асобнікаў. Узначальвае газету ад часу яе заснавання Іосіф Сярэдзіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула