БЕЛ Ł РУС

Дырэктара Слуцкага хлебазавода затрымалі за хабар 800 даляраў

26.07.2016 / 15:41

УШ

Следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ААТ «Слуцкі хлебазавод».

Дырэктар затрыманы за атрыманне хабару ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС. Па дадзеных следства, кіраўнік прадпрыемства выкарыстоўваў сваё становішча ў карыслівых мэтах.

Дырэктар прыняў у якасці хабару 800 даляраў ЗША ад прадстаўніка прыватнага прадпрыемства за лабіраванне яго камерцыйных інтарэсаў, а таксама за аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні на хлебазавод знаёмай прадпрымальніка.

У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя. На сваёй пасадзе дырэктар прапрацаваў толькі 9 месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула