БЕЛ Ł РУС

Аператыўнікі знялі з рэйса Мінск—Стамбул патэнцыйнага байца «Ісламскай дзяржавы»

26.07.2016 / 19:55

Супрацоўнікі ГУБАЗ не далі магчымасці патэнцыйнаму байцу тэрарыстычнай групоўкі ІД вылецець у Турцыю. Пра гэта паведамілі сёння ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Пра тое, што з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Турцыю павінен вылецець баявік, аператыўнікам падказалі расійскія калегі. Як высветлілася, раней завербаваны 27-гадовы жыхар Масквы прайшоў спецнавучанне ў лагеры для падрыхтоўкі членаў «Ісламскай дзяржавы».

Мінск у маршруце патэнцыйнага члена ІД значыўся ў якасці транзітнага горада. Адсюль малады чалавек планаваў вылецець у Стамбул.

«Гэта не першы падобны выпадак, проста ў іх узнікаюць праблемы пры вылеце з Расійскай Федэрацыі, і яны прыязджаюць на тэрыторыю Беларусі, каб вылецець па маршруце Мінск—Стамбул. Для наступнай перапраўкі на тэрыторыю Сірыі», — пракаментаваў аператыўны супрацоўнік.

Будзе вырашацца пытанне аб высылцы на радзіму затрыманага расіяніна. У дачыненні да яго праводзіцца праверка. Расійскі бок пісьмова пацвердзіў, што падазраваны мае непасрэднае дачыненне да тэрарыстаў ІД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула