БЕЛ Ł РУС

МУС Турцыі: Пасля спробы перавароту затрыманыя 15 тысяч чалавек

27.07.2016 / 17:58

Больш за 15 тысяч чалавек былі затрыманыя ў Турцыі ў сувязі са спробай перавароту, 10 тысяч з іх — вайскоўцы, паведаміў міністр унутраных спраў краіны Эфкан Ала.

У інтэрв'ю тэлеканалу CNN Turk ён таксама растлумачыў, што 8113 чалавек знаходзяцца пад арыштам у чаканні суда.

У той жа час праваабарончыя арганізацыі паведамляюць пра жахлівыя ўмовы ўтрымання затрыманых. Так, Amnesty International сцвярджае, што многіх арыштаваных пазбаўляюць ежы і вады і збіваюць. Паведамляецца таксама пра выпадкі згвалтавання.

Міністр юстыцыі Турцыі Бекір Боздаг адпрэчыў усе гэтыя абвінавачванні, заявіўшы, што праваабаронцы самі падтрымліваюць удзельнікаў перавароту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула