БЕЛ Ł РУС

Дзеці прэм'ер-міністра Кабякова адпачываюць у Барселоне ФОТЫ

28.07.2016 / 08:08

Браніслаў Юрэвіч, фоты з сацыяльных сетак

Дзеці прэм’ера-міністра Беларусі Андрэя Кабякова разам з сябрамі выправіліся на эканамічны адпачынак у Іспанію.

Вера Кабякова справа, Георгій Кабякоў па цэнтры, на заднім плане.

Адметна, што да Барселоны маладзёны дабіраліся лаўкостамі з Вільні — прынцыповае адрозненне ад дзяцей расійскай чыноўніцкай эліты.

У аэрапорце Вільні. Кабяковы справа.

Нагадаем, Вера Кабякова (раней яна насіла прозвішча Летыч) працавала ў Гемалагічным цэнтры Нацбанка. Установа займаецца каштоўнымі камянямі. А пасля Кабякова ўладкавалася ў «БПС-Сбербанк».

Вера Кабякова.

А вось Георгій Кабякоў толькі скончыў школу. Ён стыпендыянт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба як прызёр юнацкага чэмпіяната Еўропы па таэквандо.

Георгій Кабякоў (у цэнтры) на апошнім званку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула