БЕЛ Ł РУС

У венесуэльскім заапарку 50 жывёлаў памерлі ад голаду

28.07.2016 / 07:57

За апошнія паўгода ў заапарку Карыкуаа ў венесуэльскай сталіцы ад голаду памерлі каля 50 жывёл, паведаміла кіраўнік прафсаюза работнікаў заапаркаў Марлен Сіфонтэс.

Паводле яе слоў, некаторыя жывёлы перад смерцю правялі два тыдні без ежы. З-за недахопу мяса ў рацыён львоў і тыграў дадавалі манга і гарбуз, расказала яна агенцтву Reuters.

Венесуэльскія ўлады адмаўляюць, што жывёлы памерлі ад голаду.

У іншых гарадах краіны заапаркі знаходзяцца ў яшчэ больш крытычнай сітуацыі, пішуць СМІ. Супрацоўнікі вымушаны прасіць у мясцовых прадпрымальнікаў мяса і садавіну для жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула