БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак распачаў візіт у Польшчу

28.07.2016 / 08:08

Папа Францішак распачаў апостальскае падарожжа ў Польшчу, якая ў гэтыя дні прымае ўдзельнікаў XXXI Сусветных дзён моладзі.

27 ліпеня ў міжнародным аэрапорце Кракаў-Баліцэ імя Яна Паўла II прызямліўся cамалёт італьянскай авіякампаніі «Alitalia» з Пантыфікам на борце.

Папу сустрэлі прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай, Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ, а таксама арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш, рэлігійныя дзеячы краіны, група польскіх вернікаў.

Пасля гэтага аўтамабіль з Пантыфікам накіраваўся ў Вавельскі замак для сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, а таксама для прыватнай сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы. Вавельскі замак – сімвалічнае для палякаў месца, тут на працягу пяці стагоддзяў знаходзілася рэзідэнцыя польскіх каралёў. 

Папскі візіт у Польшчу будзе працягвацца пяць дзён. За гэты час Францішак наведае шэраг знакавых для краіны месцаў, сустрэнецца са шматлікімі пілігрымамі ў рамках Сусветных дзён моладзі, а ў апошні дзень свайго прабывання ўзначаліць св. Імшу на закрыццё хрысціянскага моладзевага форума.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула