БЕЛ Ł РУС

Парашэнка — царкоўнікам: Падзеі на ўсходзе — нашэсце чужаніц

28.07.2016 / 10:47

Прэзідэнт Пётр Парашэнка лічыць, што цэрквы павінны вызначыцца са стаўленнем да падзей на Данбасе.

Пра гэта ён сказаў падчас урачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня хрышчэння Кіеўскай Русі на Уладзімірскай гары ў Кіеве.

«Я катэгарычна не прымаю паліятыўную форму, такую як абстрактны «ўзброены канфлікт» ці «ўзброенае супрацьстаянне». Гэта ацэнкі з чужога, не ўкраінскага голасу», — заявіў прэзідэнт Украіны.

«Тое, што адбываецца цяпер на ўсходзе Украіны, называецца «нашестям чужинців» [нашэсцем чужаніц]. І, думаю, гэтаму ўкраінскаму словазлучэнню не складана знайсці аналаг і ў царкоўнаславянскай мове», — лічыць ён.

Парашэнка падзякаваў цэрквам і рэлігійным арганізацыям, якія сталі на абарону Украіны і працягваюць падтрымліваць абаронцаў краіны.

Ён таксама заклікаў святароў маліцца за ўкраінскіх воінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула