БЕЛ Ł РУС

У Гродне абваліўся бетонны брыль аднаго з жылых дамоў, а следам за ім і агароджа балкона

28.07.2016 / 11:46

У Гродне ў жылым доме абрынулася агароджа балкона з-за падзення часткі бетоннага брыля будынка.

Як паведаміла Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, 27 ліпеня ў 13.03 паступіла паведамленне аб абрушэнні часткі бетоннага брыля будынка памерамі 0,5 на 15 метраў.

У выніку падзення кавалка бетону пашкоджаная металічная агароджа балкона кватэры, размешчанай на другім паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Пралетарскай.

Ніхто не пацярпеў. Прычына абвальвання высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула