БЕЛ Ł РУС

У Гродне 28-гадовы гастарбайтар, вярнуўшыся з Расіі, скончыў жыццё самагубствам

29.07.2016 / 23:10

Ілюстрацыйнае фота.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, з акна кватэры на сёмым паверсе адной са шматпавярховак на праспекце Кляцкова мінулай ноччу выпаў мясцовы жыхар 1988 года нараджэння. Мужчына загінуў на месцы. Сярод версій гібелі разглядалася і крымінальная, якая ў выніку не пацвердзілася.

Загінулы апошнія гады працаваў у Расіі і не так даўно вярнуўся дадому. Часта ўжываў спіртныя напоі. Напярэдадні гібелі паклікаў у госці сяброў. Выпівалі. У працэсе застолля мужчына стаў паводзіць сябе неадэкватна, выйшаў у суседні пакой, стаў на падваконне, пасля чаго паваліўся ўніз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула