Казбек Япрынцаў пра сваю гульню на «Форэксе»: Гаворка ішла пра нязначную суму — $20-30 тысяч
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска працягваецца разгляд рэзананснай справы паводле абвінавачвання ў махлярстве Уладзіміра і Казбека Япрынцавых і Аляксандра Арабяна.
Казбек Япрынцаў
Дзяржаўны абвінаваўца пацікавіўся пра гульню Казбека Япрынцава на «Форэксе». Раней паведамлялася, што менавіта там Казбек і страціў мільёны даляраў. «Гульня «Форэкс» мне незнаёмая. Мне знаёмае хэджаванне пагадненняў», — заявіў ён. Ён сутыкаўся з форэксам «два разы ў жыцці». У першым гаворка ішла «аб нязначнай суме на 20-30 тысяч даляраў».