БЕЛ Ł РУС

Расія павялічыла выдаткі на інфармацыйную вайну ў ЕС на £ 100 млн

2.08.2016 / 08:30

Расія павялічвае выдаткі на вяшчанне Russia Today і Sputnik у Вялікабрытаніі больш чым на £ 100 млн (гэта $ 131 млн).

Фота dailysignal.com.

Пра гэта піша The Times.

Крэмль зацвердзіў значнае павелічэнне бюджэту Russia Today і яго англамоўнага канала, а таксама іншых сэрвісаў, у тым ліку Sputnik, які адкрыў штаб-кватэру ў Эдынбургу. Сэрвісы абвінавачваюцца ў распаўсюдзе «канспіралагічных гісторый».

Агульныя выдаткі Расіі на тэлебачанне, радыё і інтэрнэт-сэрвісы за мяжой, паводле прагнозаў, склалі летась £ 151 млн ($ 199 млн), але былі павялічаны да £ 255 млн ($ 336 млн).

Такі рост, як піша газета, звязаны з адкрыццём офіса Russia Today у Лондане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула