БЕЛ Ł РУС

Беларускія сьледчыя дапыталі Барыса Беразоўскага

30.05.2008 / 10:52

Аб гэтым паведаміў газеце «Коммерсант» сам расейскі алігарх, якога дапыталі па справе амерыканскага адваката Эмануіла Зельцэра.

Барыс Беразоўскі паведаміў, што сустракаўся не з адным следчым, а з цэлай аператыўна-следчай брыгадай з Беларусі. «Яны прасілі даць паказанні адносна Зельцэра, у прыватнасці на што менавіта ён і Джозэф Кей прэтэндуюць, — паведаміў Беразоўскі. — Я распавёў ім усё, што ведаў».

Эмануіл Зельцэр, адвакат сваяка нябожчыка бізнесмена Бадры Патаркацышвілі Джозэфа Кея (які прэтэндуе на наследства Патаркацышвілі), з 12 сакавіка знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула