БЕЛ Ł РУС

Распрацаваны праект сьцяга Случчыны

30.05.2008 / 13:22

Nashaniva.com

Ён уяўляе зь сябе блакітна-зялёнае прастакутнае палотнішча з канём-Пэгасам пасярэдзіне.

Пазачарговая сэсія Слуцкага раённага Савету дэпутатаў 22 траўня прыняла рашэньне пра зацьвярджэньне эскізу сьцяга Слуцкага раёну, яго апісаньне, а таксама праекты палажэньня пра сьцяг і герб гораду й раёну.

Эскіз сьцяга ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча (суадносіны адзін да двух) з блакітнай верхняй і зялёнай ніжняй палосамі. Ніжняя паласа складае 1/5 шырыні сьцягу. Па цэнтры знаходзіцца выява белага Пэгаса.

Эскіз і неабходныя дакумэнты павінны быць разгледжаныя рэспубліканскай геральдычнай камісіяй і пры ейным ухваленьні зацьверджаныя ва ўсталяваным парадку.

Паводле «Iнфа-Кур’ер»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула