БЕЛ Ł РУС

«Белавія» абвяшчае акцыю: зніжка 50% на тарыфы

4.08.2016 / 13:25

«Белавія» абвяшчае чарговую акцыю на авіябілеты. 5 і 6 жніўня мiнiмальныя тарыфы будуць зменшаныя на 50%.

Зніжка не распаўсюджваецца на аэрапортныя зборы. Што гэта значыцца? Напрыклад, пералёт Мінск-Варшава-Мінск каштуе 99 еўра, з якіх зборы складаюць 44 еўра.

Купіць квіток са скідкай можна толькі на сайце авіякампаніі 5 і 6 жніўня.

Тарыфы знізяць толькі на прамыя рэйсы, на рэгулярныя маршруты. Толькі кірунак Мінск-Бейрут-Мінск не ўдзельнічае ў акцыі.

Акцыя дзейнічае пры набыцці квіткоў як з Мінска, так і ў Мінск, толькі па маршруце туды-назад. Перыяд палёту — ад 1 кастрычніка 2016 года да 15 снежня 2016 года. Максімальны тэрмін знаходжання па проматарыфу ў пункце прызначэння — 1 месяц.

Так, з улікам такс і збораў палёт з Мінска ў Берлін і назад будзе каштаваць 128 еўра. Мінск-Амстэрдам-Мінск — 152 еўра. Мінск-Мілан-Мінск — 139 еўра. Мінск-Калінінград-Мінск — 59 еўра.

Перавозчык дадае, што змены даты і часу вылету забароненыя. Калі здаяце квіток — вярнуць можна толькі нявыкарыстаныя таксы аэрапортаў.

Ёсць і такая абавязковая ўмова: выкарыстоўваць квіток у адпаведнасці з чарговасцю маршруту. Гэта значыць пачынаць трэба з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў квітку. Пры невыкарыстаннi квітка на першым участку месцы анулююцца, і пасажыр на другім участку не трапіць на борт. Напрыклад, пры набыцці квітка Мінск-Берлін-Мінск нельга будзе выкарыстоўваць яго толькі для палёту Берлін-Мінск.

Колькасць месцаў, даступных па акцыі, абмежавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула