БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка не ўражаны ўбачаным у Браслаўскім раёне

4.08.2016 / 13:29

Віцебскую вобласць трэба прывесці ў парадак. Гэтага запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 4 жніўня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Маяк Браслаўскі» ў Браслаўскім раёне.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Віцебскай вобласці. Фота БЕЛТА.

Лукашэнка адразу пасля прыезду на сельгаспрадпрыемства падзяліўся ўражаннямі ад убачанага з борта верталёта падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.

«Паглядзеў — не ўражаны ўбачаным у Браслаўскім раёне. Багатай Віцебская вобласць не будзе, калі будзем так працаваць», — сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ні ў якім разе нельга запускаць тэрыторыі, усюды павінен быць парадак. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што ў кожным раёне патрэбна свая спецыялізацыя з улікам прыродных умоў і зямель.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула