БЕЛ Ł РУС

У Віцебску перакуліўся бензавоз ФОТЫ

4.08.2016 / 15:29

4 жніўня каля 9-й гадзіны на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі.

Кіроўца «МАЗа» пры выездзе з другараднай дарогі не саступіў бензавозу. У выніку бензавоз перакуліўся на бок, і з яго цыстэрны выцекла на праезную частку каля 5 тысяч літраў дызельнага паліва. Ніхто з кіроўцаў не пацярпеў.

Супрацоўнікі ДАІ аператыўна перакрылі пад'езды да месца аварыі, а супрацоўнікі МНС прынялі неадкладныя меры па прадухіленні расцякання паліва па праезнай частцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула