БЕЛ Ł РУС

Кіроўца з трыма праміле алкаголю ў крыві ездзіў па Мінску

4.08.2016 / 17:58

Кіроўца з трыма праміле алкаголю ў крыві затрыманы сёння ў Мінску, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

«П'яны кіроўца «Мерседэса» - мужчына 1955 года нараджэння — ехаў па вул. Алібегава дадому. Ён не змог патлумачыць, адкуль едзе», — распавяла Любоў Трапашка. Пры праверцы высветлілася, што ў крыві мужчыны — тры праміле алкаголю.

Пенсіянеру за нецвярозае кіраванне пагражае штраф да 100 базавых велічынь. Ён будзе пазбаўлены правоў на тры гады. Раней сур'ёзных парушэнняў кіроўца не дапускаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула