БЕЛ Ł РУС

Кэці Пэры зняла кліп на песню, якая стане гімнам Алімпіяды

5.08.2016 / 16:58

Nashaniva.com

У сеціве адбылася прэм'ера кліпа папулярнай амерыканскай выканаўцы Кэці Пэры на песню Rise, якая стане гімнам Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Пра выхадз новага роліка спявачка паведаміла падпісчыкам ў твітары, напісаўшы, што праз кроў, пот і слёзы мы працягваем падымацца.

31-гадовая спявачка раней адзначыла, што дадзеная кампазіцыя закліканая паказаць усім слухачам, што дзякуючы сіле волі і цярплівасці кожны чалавек можа дасягнуць неймаверных вышынь. Дарэчы, гэтаму і прысвечаны кліп выканаўцы. У роліку дзяўчына спрабуе даць рады з парашутам. Спачатку ў яе нічога не выходзіць, аднак у канцы відэа Кэці ўзлятае ў неба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула