БЕЛ Ł РУС

Зьмены ў Кубку Інтэртота: «Шахцёр» згуляе супраць любімай каманды Яна Паўла ІІ

30.05.2008 / 17:34

Nashaniva.com

Паколькі пазнанскі «Лех» адпраўляецца ў Кубак УЭФА.


Польскі футбольны саюз падаў прашэньне, каб замест «Гроцліну‑Дыскаболіі», які адмовіўся стартаваць у эўракубках у сэзоне 2008/2009, у Кубак УЭФА быў дэлегаваны пазнанскі «Лех».

Па кансультацыях з аддзелам дысцыпліны Польскага футбольнага саюзу вырашана, што Кубку Інтэртота, у якіх меўся выступаць «Лех», будзе гуляць «Краковія», паведамляе Pilka Nozna.

Матчы першага раўнду Кубку Інтэртота павінны прайсьці 21-22 і 28-29 чэрвеня. Пераможца ў наступным раўндзе згуляе са «Штурмам» (Грац, Аўстрыя).

У мінулым сэзоне «Краковія» заняла сёмае месца ў польскай экстралізе. Менавіта за гэты клюб, а не за больш моцную кракаўскую «Віслу», хварэў Папа Ян Павал ІІ.

Ул. інф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула