БЕЛ Ł РУС

Памёр адзін з ветэранаў беларускай дыпламатычнай службы Валянцін Фісенка

6.08.2016 / 17:43

На 82-м годзе пайшоў з жыцця Валянцін Мікалаевіч Фісенка — адзін з найстарэйшых беларускіх дыпламатаў, юрыст-міжнароднік, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ.

З 1960 па 2000 год ён працаваў на розных пасадах у сістэме МЗС, за мяжой у сакратарыяце аддзялення ААН у Жэневе, быў у ліку першай плеяды паслоў суверэннай Беларусі.

З 1994 па 2000 год узначальваў пасольства Беларусі ў Аўстрыі і пастаяннае прадстаўніцтва пры міжнародных арганізацыях у Вене.

З'яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац.

Міністэрства замежных спраў выказвае спачуванні родным і блізкім Валянціна Фісенкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула