БЕЛ Ł РУС

Памёр Іў Сэн-Ляран

2.06.2008 / 02:53

Nashaniva.com

Найвялікшы мадэльер і дызайнер вопраткі ХХ стагодзьдзя доўгі час цяжка хварэў.


Іў Сэн-Ляран

У Парыжы ў нядзелю ўвечары ва ўзросьце 71 год памёр мадэльер Іў Сэн-Ляран.

Іў Сэн-Ляран меў славу найвялікшага дызайнера вопраткі ХХ стагодзьдзя.

Сваю кар’еру ў доме моды Christian Dior ураджэнец алжырскага гораду Арану, які ў той час належыў Францыі, пачаў у 21 год.

Створаныя ім мадэлі вопраткі для жанчын адлюстроўвалі новае месца жанчын ў грамадзтве, дазваляючы ёй упэўнена пачувацца на працы і ў асабістым жыцьці.

У 2002 г. куцюр’е адышоў ад спраў. Было вядома, што Іў Сэн-Ляран даволі даўна і цяжка быў хворы.

Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула