БЕЛ Ł РУС

Зборныя ЗША і Кітая лідзіруюць у заліку Рыа-2016 з 10 залатымі медалямі

11.08.2016 / 06:58

На трэцяе месца выйшла Японія. Венгрыя — 5-я.

Reuters.com

Зборныя ЗША і Кітая працягваюць нарошчваць свой адрыў над бліжэйшымі канкурэнтамі ў медальным заліку Алімпіяды ў Рыа.

У актыве гэтых краін ужо па 10 залатых медалёў Гульняў. А на трэцяе месца выйшла зборная Японіі з шасцю ўзнагародамі вышэйшай пробы. Тры «золата» японцы выйгралі ў дзюдо, два - у спартыўнай гімнастыцы і яшчэ адно - у плаванні.

1 ЗША 10 11 10
2 Кітай 10 5 8
3 Японія 6 1 10
4 Аўстралія 5 1 5
5 Венгрыя 5 1 1
6 Расія 4 7 4
7 Паўд. Карэя 4 2 3

Усяго медалі заваявалі прадстаўнікі 51 краіны. У актыве беларусаў узнагарод пакуль няма. Адзначым, што гэта першы выпадак у гісторыі ўдзелу нашай краіны ў летніх Алімпіядах, калі Беларусь застаецца без узнагарод пасля пяці дзён спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула