БЕЛ Ł РУС

Кітай плануе павялічыць імпарт газу амаль у пяць разоў да 2030 года

11.08.2016 / 09:51

Nashaniva.com

Да 2030 года Кітай павялічыць імпарт газу да 190—270 млрд кубаметраў супраць 53 млрд у 2015 годзе. Аб гэтым паведамляецца на сайце Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі (CNPC), паведамляе ТАСС.

«Павелічэнне паставак газу з-за мяжы дазволіць Кітаю перайсці на выкарыстанне больш экалагічна чыстых крыніц паліва. Гэты працэс з'яўляецца важнай часткай трансфармацыі прамысловага сектара краіны і рэфармавання эканомікі», — гаворыцца ў паведамленні CNPC.

Як адзначаецца, адной з прычын росту імпарту газу ў Кітай стала пагадненне паміж Пекінам і Вашынгтонам, якое абавязвала бакі скараціць выкіды парніковых газаў амаль на траціну на працягу найбліжэйшых 20 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула