БЕЛ Ł РУС

Украінскі гімнаст з Данецка, прызёр Алімпіяды, адмовіўся размаўляць з расійскімі СМІ

11.08.2016 / 10:00

Сяргей Гезгала

Украінскі гімнаст Алег Вярняеў адмовіўся размаўляць з расійскімі СМІ ў мікст-зоне пасля фіналу.

Уцімура і Вярняеў. Фота nbcolympics.com..

Карэспандэнт расійскага тэлебачання паклікаў Вярняева. Калі ўкраінец падышоў і ўбачыў мікрафон з надпісам «Расія», дэманстратыўна павярнуўся і пайшоў у распранальню, не сказаўшы ні слова, піша Спорт-Экспресс.

Вярняеў здабыў срэбраны медаль у мнагабор'і, саступіўся толькі найлепшаму гімнасту нашага часу — японцу Кахею Уцімура.

1. Кахей Уцімура (Японія) 92,365

2. Алег Вярняеў (Украіна) 92,266

3. Макс Вітлак (Вялікабрытанія) 90,641

Вярняеў нарадзіўся ў Данецку, цяпер жыве ў Кіеве.

Што да Уцімуры, то ён перамог і на папярэдняй Алімпіядзе, у Лондане. А яшчэ ён — 10-разовы чэмпіён свету, у тым ліку 6 разоў запар — у мнагабор'і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула