БЕЛ Ł РУС

Каля Драздоў адкрыюць самае сучаснае ў Беларусі паштовае аддзяленне

11.08.2016 / 10:24

Самае сучаснае ў Беларусі аддзяленне паштовай сувязі адкрыецца ў мінскім мікрараёне Лебядзіны 12 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні маркетынгу РУП «Белпошта».

Новае аддзяленне паштовай сувязі будзе працаваць па адрасе пр. Пераможцаў, 123. Яно будзе абслугоўваць больш за 13 тысяч жыхароў, а таксама больш чым 100 прадпрыемстваў і арганізацый. Аддзяленне стане 10-м па ліку ў Цэнтральным раёне і 120-м у Мінску.

Для зручнасці кліентаў уведзена электронная чарга і арганізавана работа чатырох аперацыйных вокнаў. Навінкай стала зона самаабслугоўвання, абсталяваная тэрміналам SmartPOST, аўтаматычным капіравальным апаратам і плацежна-даведачным тэрміналам. Тут можна будзе аформіць і адправіць заказны ліст, здзейсніць плацяжы без камісіі, зрабіць копію або раздрукаваць дакумент.

Для кліентаў адкрыецца «Паштовы пасаж» — гандлёва-выставачны аб'ект, у якім прадстаўлены вялікі асартымент паштовак, марак, канвертаў, сувеніраў і тавараў беларускіх вытворцаў. Наведвальнікі змогуць набыць тавары на месцы або аформіць заказ у паштовай інтэрнэт-краме.

У дзень урачыстага адкрыцця аддзялення, 12 жніўня, першым кліентам ўручаць паштовыя сувеніры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула