БЕЛ Ł РУС

На адной з памежных застаў каля Бераставіцы застрэліўся памежнік

11.08.2016 / 13:58

Здарэнне адбылося 10 жніўня каля 10-й раніцы на адной з памежных застаў каля Бераставіцы. Здарэнне пацвердзілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта РБ.

Вядома, што малады чалавек падчас дзяжурства зайшоў у адно з падсобных памяшканняў і выстраліў з пісталета.

Пакуль інфармацыі пра застрэленага няшмат. Яму прыкладна 20—21 год. Па некаторых дадзеных, гэта вайсковец кантрактнай службы. Тэрміновую службу ён праходзіў на гэтай жа заставе, пасля чаго падпісаў кантракт. Пра прычыны таго, што здарылася, падрабязнасцяў мала. Некаторыя таварышы з асцярожнасцю кажуць, што ўсяму віной няшчаснае каханне.

— Факт гібелі памежніка мы пацвярджаем, аднак больш падрабязнасцяў пакуль паведаміць не можам. На дадзены момант праводзіцца праверка, а на месцы здарэння працуюць следчыя, — пракаментавалі здарэнне TUT.BY у прэс-службе Дзяржпагранкамітэта РБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула