БЕЛ Ł РУС

Графіці ў цэнтры Менску

2.06.2008 / 16:00

Nashaniva.com

Графіцісты размалявалі рэклямны бігборд на скрыжаваньні Нямігі і Гарадзкога валу

31 траўня ў цэнтры графіцісты размалявалі рэклямны бігборд ў цэнтры Менску – на скрыжаваньні Нямігі ды Гарадзкога Валу.

Скэйтары ды ролеры выпрабоўвалі на трываласьць брук на нэрвы гледачоў, а аматары брэйк-дансу так разварушылі публіку, што таньчылі нават дзядкі ды бабулі.

Наступным разам гэткае відовішча можна будзе пабачыць 7 чэрвеня на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці ды вуліцы Калініна ля ўваходу ў Батанічны сад, а таксама 14 чэрвеня на вуліцы Старажоўскай, на беразе Сьвіслачы.

Тацяна Гаўрыльчык

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула