БЕЛ Ł РУС

Ахвярамі выбуху на электрастанцыі ў Кітаі сталі больш за 20 чалавек

11.08.2016 / 17:20

У Кітаі на электрастанцыі ў выніку выбуху паравой трубы, якая знаходзілася пад высокім ціскам, загінуў 21 чалавек. Па меншай меры пяць чалавек атрымалі раненні.

Трагедыя адбылася ў горадзе Данян у цэнтральным Кітаі. На месцы выбуху працуюць ратавальнікі, прычыны надзвычайнага здарэння пакуль не высветленыя.

У Кітаі часта адбываюцца трагічныя здарэнні на вытворчасці, нягледзячы на намаганні ўрада краіны, накіраваныя на павышэнне бяспекі працы.

Год таму выбух на хімічным прадпрыемстве ў паўднёвым партовым горадзе Цяньцзінь забраў жыцці 173 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула