БЕЛ Ł РУС

Масква абвесціла пра вучэнні Чарнаморскага флота і пагражае Украіне разрывам дыпламатычных адносін

12.08.2016 / 08:31

Сяргей Гезгала

Масква абмяркоўвае магчымасць разрыву дыпламатычных адносін з Украінай, піша газета «Ізвестія» са спасылкай на крыніцу ў расійскіх замежнапалітычных колах.

Адначасова было абвешчана пра вучэнні расійскага Чарнаморскага флота.

Ваяўнічая рыторыка гучыць у расійскіх СМІ.

Усё гэта сталася пасля таго як Расія звінаваціла Украіну ў падрыхтоўцы актаў сабатажу ў анексаваным Крыме.

Кіеў рашуча адкінуў такое абвінавачванне. Еўрасаюз заявіў, што доказаў такому абвінавачванню няма і нагадаў, што не прызнае законнасці далучэння Крыма да Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула