БЕЛ Ł РУС

Другім арыштаваным у Крыме «дыверсантам» аказаўся прараб-украінец з Еўпаторыі

12.08.2016 / 09:15

Nashaniva.com

Яшчэ адным затрыманым ФСБ так званым «дыверсантам з ГУР» апынуўся ураджэнец Львоўскай вобласці, жыхар Еўпаторыі, які працаваў у будаўнічай сферы.

41-гадовы Захцей Андрэй Рамановіч родам з горада Барыслаў Львоўскай вобласці, дзе на яго ў 2006 годзе было зарэгістравана прыватнае прадпрыемства «Еўра-пластбуд».

На яго старонцы ў Facebook указана, што цяпер ён жыве ў Еўпаторыі. Мяркуючы па ўсім, у апошні час ён не знаходзіў працу ў Крыме — яго рэзюмэ размешчана на сайтах па пошуку будаўнічай працы ў Маскве і Падмаскоўі, паведамляе Цэнтр журналісцкіх расследаванняў.

«Выконваем рамонты кватэр і памяшканняў, металаканструкцыі, будаўніцтва АЗС у Маскве і вобласці. Ёсць стаж працы начальнікам будаўнічага ўчастка, прарабам, майстрам аздобных работ. Пражываю ў Адзінцове. Прымаем заказы ў Крыме», — гаворыцца ў аб'яве аб пошуку працы на сайце «Поиск мастера.ру».

Мяркуючы па апублікаваных фота, а таксама пазначаных пад імі геатэгах, Захцей у апошні час, сапраўды, быў на заробках у Расіі і пражываў у Адзінцове.

У сацыяльнай сетцы Вконтакте на сваёй старонцы Захцей указаў, што займаецца «дапамогай у афармленні расійскага грамадзянства для жыхароў блізкага замежжа і краін былога СССР».

Андрэй Захцей ажаніўся ў 2015 годзе, у яго ёсць маленькае дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула