БЕЛ Ł РУС

Маладзечна: інфармацыя пра зарэгістраваных кандыдатаў з’явілася на сайце выканкама яшчэ да пасяджэння камісіі

12.08.2016 / 10:03

Шыльда акруговай камісіі Маладзечанскай сельскай акругі № 73

9 жніўня на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай сельскай акругі №73 адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З чатырох прэтэндэнтаў былі зарэгістраваны тры. Сярод іх — галоўны эканаміст сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Хажоваагра-2009» Лідзія Аноп, якая здала 1099 подпісаў; кіраўнік справамі Мінаблвыканкаму Іван Маркевіч, які здаў 5781 подпіс (ён жа быў вылучаны і калектывам Валожынскай аграпрамтэхнікі), і Уладзімір Смаляк, вылучаны Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.

Было адмоўлена ў рэгістрацыі актывісту грамадзянскай кампаніі супраць пабудовы ў Маладзечанскім раёне буйных свінакомплексаў, прадстаўніку БХД Паўлу Пракаповічу, які, па звестках камісіі, здаў 999 подпісаў. Сам Пракаповіч сцвярджае, што здаў больш подпісаў і збіраецца абскарджваць сваю нерэгістрацыю.

Што цікава, яшчэ да рэгістрацыі і да самога дня пасяджэння акруговай камісіі на сайце райвыканкама ў апублікаваных там звестках аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты, прозвішча Пракаповіча адсутнічала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула