БЕЛ Ł РУС

Ліянэль Месі вяртаецца ў зборную Аргентыны

12.08.2016 / 23:44

Форвард каталонскай «Барселоны» Ліянэль Месі абвясціў пра вяртанне ў зборную Аргентыны па футболе.

Фота xsport.ua.

«Я сур'ёзна разважаў над сыходам, аднак мая любоў да краіны і да гэтай футболкі занадта моцная», — гаворыцца ў заяве футбаліста.

29-гадовы футбаліст нечакана абвясціў пра спыненне выступаў за нацыянальную каманду ў чэрвені, пасля таго як Аргенціна ў фінале Кубка Амерыкі пацярпела паражэнне ад каманды Чылі.

«Для мяне выступы за нацыянальную зборную скончаны. Я зрабіў усё, што мог, але не дасягаць чэмпіёнства вельмі балюча», — сказаў тады футбаліст журналістам.

На гэтым тыдні трэнер зборнай Эдгарда Бауса сустракаўся з Месі ў Барселоне, каб пераканаць яго вярнуцца ў зборную.

«Я адчуваю, што Месі хоча уз'яднацца са зборнай», — сказаў Бауса журналістам у пятніцу.

Месі чатыры разы атрымліваў «Залаты мяч» ФІФА — узнагароду, якая ўручаецца лепшаму гульцу года ў свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула