У Пакістане раскрылі сетку па падмене і продажы нованароджаных дзяцей
Пакістанская паліцыя арыштавала некалькіх супрацоўнікаў бальніцы, якіх падазраюць у тым, што яны займаліся выкраданнем і продажам нованароджаных дзяцей у Пешавары, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Сярод затрыманых — медсястра і два медработнікі. Чальцы сеткі падмянялі нованароджаных дзяцей на целы мёртвых немаўлятаў у бальніцах і радзільнях, а затым казалі бацькам, што дзіця памерла, гавораць паліцэйскія.
Дзяцей прадавалі за 70-300 тысяч пакістанскіх рупій ($650 — $2,850).
Па дадзеных паліцыі, чальцы групоўкі прызналіся ў продажы дзевяці дзяцей. Адну з выкрадзеных дзяўчынак паліцыянтам удалося выратаваць.
У Пакістане ўжо расследуюцца некалькі гучных спраў аб выкраданнях дзяцей.