БЕЛ Ł РУС

На Кубе скруцілі 90-метровую цыгару ў гонар 90-годдзя Фідэля Кастра ФОТА

13.08.2016 / 13:52

Фота Reuters

У гонар 90-годдзя лідара Кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра, якое ён святкуе 13 жніўня, адзін з тарсэдараў — майстроў цыгарнай справы — зрабіў самую доўгую ў свеце 90-метровую цыгару.

Каб скруціць такую цыгару, тарсэдору Хасэ Кастэлару Каіра спатрэбілася 10 дзён і дапамога некалькіх асістэнтаў.

Супрацоўнік амбасады Вялікабрытаніі ў Гаване засведчыў даўжыню цыгары для Фідэля Кастра і адправіў зветкі пра яе для рэгістрацыі ў «Кнізе рэкордаў Гінеса».

Фідэль Кастра ў маладосці часта пазіраваў фатографам з цыгарай у руцэ і ў клубах тытунёвага дыму, аднак насамрэч ён кінуў паліць ужо трыццаць гадоў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула