БЕЛ Ł РУС

У Піцеры на будоўлі загінуў беларус

14.08.2016 / 13:19

Абставіны гібелі беларускага кіроўцы высвятляюць следчыя органы паўночнай сталіцы Расіі. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Прыморскім раёне.

Як стала вядома АН «Аператыўнае прыкрыццё», 13 жніўня каля 06:45 на будаўнічай пляцоўцы каля дома 54/3 па Каменданцкім праспекце быў знойдзены труп ураджэнца Беларусі, кіроўцы пецярбургскай будаўнічай кампаніі. Яго цела знайшла каля будаўнічага вагончыка 58-гадовая кранаўшчыца.

Па папярэдніх дадзеных, мужчына зваліўся з лесвіцы вагончыка, з вышыні трох метраў. Да свайго 50-годдзя прыезджы не дажыў паўтара тыдня. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула