БЕЛ Ł РУС

На пажары на лецішчы ў Бярэзінскім раёне загінула бабуля і яе ўнук

15.08.2016 / 8:49

Сёння ноччу ў 03:03 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства «Чырвоны Бераг» каля аднайменнай вёскі Бярэзінскага р-на.

Дом належаў грамадзяніну 1980 г.р., аператару камп'ютарнай графікі ЗАТ «Уніфлекс». У выніку пажару загінулі маці гаспадара 1951 г. н, пенсіянерка, і сын гаспадара 2006 г.н., вучань школы №220 Мінска.

Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула